
Сёння, 22 чэрвеня 2025 года, на 97 годзе жыцця памёр вядомы савецкі і беларускі геолаг-тэктаніст, прафесар (1980), акадэмік НАН Беларусі (1977), віцэ-прэзідэнт НАНБ (1992-1997), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978) Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі.
Радзім Гаўрылавіч нарадзіўся 7 снежня 1928 года ў г. Мінск. Сын географа і геолага, акадэміка Гаўрыіла Іванавіча Гарэцкага, пляменнік беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча Максіма Гарэцкага, малодшы брат аўтара знакамітых «Буквара», «Азбукі» і «Рускай азбукі» Усяслава Гаўрылавіча Гарэцкага (1924–2009). Сваё імя атрымаў у гонар легендарнага правадыра племя радзімічаў.
Выхаванец геолагаразведачнага факультэта Маскоўскага нафтавага інстытута ім. І. М. Губкіна (1952). Кандыдат (1961), доктар (1969, «Тэктоніка маладых платформ Еўразіі») геолага-мінералагічных навук.
Працаваў ва Усесаюзным аэрагеалагічным трэсце, у Геалагічным інстытуце АН СССР (1952–1971), у Інстытуце геахіміі і геафізікі АН БССР (з 1971, стваральнік аддзела геатэктонікі), з’яўляўся яго дырэктарам (1977–1993), ініцыятар стварэння.
Прымаў актыўны ўдзел у шматлікіх навуковых экспедыцыях на тэрыторыі Казахстана і Сярэдняй Азіі. Дзякуючы яму былі высветлены прасторава-часовыя заканамернасці размяшчэння многіх карысных выкапняў і адкрыты новы газаносны раён у Прыараллі, у БДУ ў 1994 годзе адноўлена падрыхтоўка геолагаў. Арганізатар і першы загадчык кафедры дынамічнай геалогіі БДУ, на якой да 2000 года чытаў лекцыйныя курсы «Геатэктоніка» і «Эвалюцыя асадкавых басейнаў».
Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку карт, 65 манаграфій.
Член Амерыканскага геафізічнага саюза (1993), РАН (1994), ганаровы дырэктар Інстытута геалагічных навук НАНБ (1995).
Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1969, распрацоўка Тэктанічнай карты Еўразіі), БССР (1978, «Тэктоніка Беларусі»), Прэміі АН СССР імя М. С. Шацкага (1985). За ўклад у навуку ўзнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981), медалём і двума дыпломамі Пашаны ВДНГ СССР, медаль Мінгеа СССР «За заслугі ў разведцы нетраў, у азнаменаванне 100-годдзя ўтварэння геалагічнай службы» (1982), шматлікімі граматамі. Амерыканскі біяграфічны інстытут прысвоіў ганаровае званне «Чалавек 1997 года», Міжнародны біяграфічны цэнтр Кембрыджа прысвоіў званне «Чалавек 1997–1998 гадоў». Уключаны ў спіс выдатных людзей ХХ стагоддзя з выдачай памятнага дыплома і медалю (1998).
Памёр 22 чэрвеня 2025 г. у г. Мінску.
Асноўныя працы: Тэктанічны аналіз магутнасцяў. М., 1960 (суст. з А. Л. Яншына). Тэктоніка маладых платформ Еўразіі. М., 1972. Тэктоніка Беларусі. Мн., 1976 (у суаўт.). Каліеносныя басейны свету. Мн., 1988 (у суаўт.). Праблемы нафтагазаноснасці верхнепратэразойскіх і палеазойскіх комплексаў Беларусі і Сібіры. Мн., 2003.
Развітанне з Радзімам Гарэцкім 24 чэрвеня з 11.00. Канферэнц-зала Акадэміі навук.